Культурная праграма на выхадныя

25 июля 2014

Сёння пятніца, а гэта значыць час планаваць выхадныя. Якая культурная праграма чакае мінчан і гасцей сталіцы, ведае Ніна Мажэйка.


Венгерская казачніца беларускага паходжання. Мастачка Аксана Бодзіш з персанальная выставай у Цэнтры сучасных мастацтваў. Філасофскі падыход да нябачнага стаў падмуркам для цэлай экспазіцыі. Дарэчы, персанальная выстава на радзіме аўтаркі першая.


Проста рок-н-рол. Мотархэд едзе ў Мінск. Ужо ў нядзелю легендарныя рокеры удараць па струнах у Палацы спорту. Разбітая сцэнічная апаратура, скандалы і натоўп паклонніц у мінулым. Зараз байкеры трохі сціхлі, але гэта не значае, што канцэрт не запомніцца.


Традыцыйны арт-пікнік на Камсамольскім возеры - FSP. Арганізатары абяцаюць буянства фарбаў і колераў. Спецыяльна да вечарыны з Індыі прывезлі некалькі кантэйнераў традыцыйных фарбаў Холі.