Беларусь успамінае сваіх герояў - гадавіна трагедыі ў небе над Баранавічамі

19 мая 2022

Беларусь успамінае сваіх герояў. Год таму ў свой апошні палёт адправіліся ваенныя лётчыкі - маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. У небе над Баранавічамі ў самалёта Як-130  перастала працаваць сістэма дыстанцыйнага кіравання. Каб машына не ўпала на жылыя дамы, афіцэры знайшлі маленечкі ўчастак, свабодны ад забудовы, і з прафесійнай дакладнасцю накіравалі амаль некантралюемы самалёт менавіта туды. За свой подзвіг камандзір і лётчык вучэбна-баявога авіязвяна Нічыпорчык і Куканенка ўдастоены звання "Герой Беларусі" пасмяротна. Імёнамі загінуўшых лётчыкаў назавуць новыя вуліцы ў горадзе, які яны выратавалі цаной сваіх жыццяў.