"Крыжачок" і "Купалінка" ладзілі сумесны творчы вечар

19 декабря 2017

Сінтэз прафесійнага вакалу, музыкі і харэаграфіі - на адной пляцоўцы. На сцэне Белдзяржфілармоніі "Крыжачок" і "Купалінка" ладзілі сумесны творчы вечар. Аўтэнтычныя народныя спевы гучалі пад мілагучную скрыпку і запальны акардэон, а беларуская полька, "Кадрыля" і "Лявоніха" акунулі гледачоў у артыстычны свет харэаграфіі. Лірычныя, жартоўныя - нумары розных жанраў змянялі адзін аднаго паўтары гадзіны запар без перапынку. Першы сумесны вопыт двух калектываў адразу выклікаў аншлаг у сталічных гледачоў - у найбліжэйшы час канцэрт убачаць і ў гарадах Беларусі.