Арына Сабаленка на старце турніру ў Хертагенбасе саступіла аўстралійцы Дэстані Аяве

11 июня 2019

Сенсацыя  са знакам мінус для беларускіх балельшчыкаў тэніса. Арына Сабаленка на старце турніру ў галандскім Хертагенбасе саступіла 214-й ракетцы свету, аўстралійцы Дэстані Аяве. 6:7, 6:1, 4:6. У 1/8 фіналу Аява згуляе з расіянкай Веранікай Кудзерметавай. Прызавы фонд турніру - больш як 220 тысяч долараў.