Капыль рыхтуецца прыняць Дзень пісьменства ў наступным годзе

22 июля 2020
У горадзе загадзя пачынаюцца рэстаўрацыйныя работы: пасля рамонту адкрыўся абноўлены загс, насупраць - у парку Кахання - усталявалі новыя архітэктурныя формы, месцамі мадэрнізаванае вулічнае асвятленне. Новае аблічча набудуць фасады дзясяткаў аб’ектаў райцэнтра. А ў маладым мікрараёне з'явіцца доўгачаканая дзіцячая бібліятэка.

Горад пачаў свой летапіс у далёкім 1006 годзе, ён нават старэйшы за Мінск. Усе знакавыя гістарычныя падзеі Капыля пакажуць падчас святкавання Дня пісьменства.