Канцэртнай праграмай французскае пасольства ў Беларусі завяршыла культурны сезон года

14 декабря 2018

"Французскія хіты" ў Мінску. Канцэртнай праграмай французскае пасольства ў Беларусі завяршыла культурны сезон года. А гэта і дні франкафоніі, і выступленне ў Мінску балета Марсэля, і ўдзел у фестывалях "ТЭАРТ" і "Лістапад". Спецыяльны госць канцэрта – шансанье з Францыі Люка. Ён сам піша і выконвае песні, аднак асноўная частка рэпертуару - вядомыя песні французскага шансона. Сёлета Люка са сваімі музыкантамі стварыў новы спектакль пад назвай "У сэрцы французскай песні".

У канцэртнай праграме "Французскія хіты" таксама ўдзельнічалі беларускія музыканты: Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, група "Атлантыка" і Канстанцін Гарачы.