Канцэрт на даху ў гістарычным цэнтры Мінска

4 августа 2017

Незвычайную лакацыю для класічнага перформансу выбралі нашы суайчыннікі - музыканты з еўрапейскай славай. Трыа - фартэпіяна, скрыпка і віяланчэль - прама зараз выступаюць у гістарычным цэнтры Мінска на вуліцы Рэвалюцыйнай. Оpen-air праходзіць прама на даху. На прамой сувязі са студыяй наш карэспандэнт Ніна Мажэйка (прамое ўключэнне).

Сапраўды, складана адчуваць сябе тут неяк інакш. Канцэрт праходзіць на вышыні, прычым у прамым сэнсе. Прама зараз мы знаходзімся ў гістарычным цэнтры Мінска, на даху адной з класічных малаэтажак узору 19 стагоддзя. Канцэрт сабраў вялікую публіку. І гэта нягледзячы на тое, што фактычна мерапрыемства носіць закрыты характар.

Усе свабодныя месцы ў канцэртнай зале пад адкрытым небам гледачы занялі за першыя дзве гадзіны рэгістрацыі. Дарэчы, на гэтай пляцоўцы камфортна могуць размясціцца ўсяго дзве сотні чалавек. Хтосьці сядзіць, хтосьці стаіць, падпіраючы сабой архаічныя пілястры. Увогуле, тут няма ніякіх абмежаванняў. А даюць гэтым вечарам неакласіку. Творы сучаснага брытанскага кампазітара Макса Рыхтэра. Гэта ён надаў музыцы Вівальдзі іншае гучанне - у духу мінімалізму. Так што гэты вечар, хоць і класічны, але вельмі сучасны.

За інструментамі - трыа нашых суайчыннікаў. Усе яны добра вядомыя ў Еўропе. Першым чынам, таму што ўсе музыканты прызёры прэстыжных міжнародных конкурсаў і выпускнікі найлепшых еўрапейскіх музычных школ. Як скрыпач-віртуоз Арцём Шышкоў. Яго імя ўпісана ў залатую кнігу фонду "Новыя імёны планеты", а яшчэ ён вядомы як першы беларус, які сыграў на скрыпцы вялікага майстра Страдзівары. Праўда, сёння ў яго руках скрыпка іншага італьянскага майстра - Габрыэлі. 18 стагоддзя. Мы папрасілі расказаць пра яе да пачатку канцэрта. А таксама ўзялі інтэрв'ю ў піяніста Сяргея Смірнова.

Па трэлях віяланчэлі вы здагадаліся, што зараз саліруе гэты інструмент. Музыкант Дзмітрый Цыпкін. Дарэчы, трыа - гэта не нейкі рэгулярны праект - усе хлопцы "свабодныя мастакі". Кожны з іх выступае аўтаномна. У сваіх праграмах NP выкарыстаюць канцэпцыю крос-жанру - сумяшчаюць сусветную класіку, мінімалістычныя музычныя творы і нават поп- і рок-музыку. Дарэчы, тыя, хто сёння не трапіў у меншасць гледачоў і слухачоў на даху, змогуць атрымаць асалоду ад творчасці трыа заўтра. На вячэрнім канцэрце ля Ратушы.