Конкурс маладых выканаўцаў на "Славянскім базары" пройдзе ў абноўленым фармаце

13 февраля 2019

Конкурс маладых выканаўцаў на "Славянскім базары" пройдзе ў абноўленым фармаце - без паўфіналу. У першы дзень фіналу ўдзельнікі выканаюць славянскі хіт у суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга. А ў другі журы ацэніць сусветны хіт у суправаджэнні шоу-балета Алы Духавай "Тодэс". Зараз у многіх краінах працягваюцца нацыянальныя адборы на прэстыжны музычны конкурс.

Глеб Лапіцкі, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "Літаральна на днях упершыню адбудзецца адбор у Вялікабрытаніі. Ну і, вядома, гэта нашы пастаянныя партнёры. Гэта краіны Прыбалтыкі: Латвія, Літва і Эстонія. Сёлета ўпершыню пройдзе еўрапейскі адбор, які адбудзецца ў Рызе 16 сакавіка, у якім возьмуць удзел не толькі краіны Прыбалтыкі, але яшчэ і Германія, Швецыя, Швейцарыя і Нарвегія".

Ужо вядома, якім будзе лагатып XXVIII "Славянскага базару". У аснове нязменны, але абноўлены васілёк, які ўпрыгожыць сувеніры і ўвесь Віцебск.