Каларытная і атмасферная "Тбілісоба" зноў у сталіцы

15 августа 2018

Чацвёрты фестываль нацыянальнай культуры Грузіі пройдзе 1 верасня. Сёлета свята прымеркавана да 100-годдзя незалежнасці высакагорнай краіны. Гасцей па традыцыі чакаюць у Верхнім горадзе, аднак фуд-корты і забаўныя лакацыі працягнуцца да набярэжнай Свіслачы. На галоўнай жа пляцоўцы, ля Ратушы, выступіць легендарны ансамбль песні і танца "Эрысіёні" і зорка сусветнага джаза Ніно Катамадзэ.

Знаёміцца з культурай гэтай краіны можна пачаць з 31 жніўня. Менавіта ў апошні дзень лета стартуюць Дні Грузіі ў Беларусі. Яны пачнуцца з паказу кінафільмаў і выставы грузінскіх мастакоў.