Калектыўнае селфі ад моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў

24 ноября 2015

У Палацы мастацтваў адкрылася экспазіцыя аўтараў, маладзейшых за 35 гадоў. Штогадовая выстава на гэты раз праходзіць пад тэмай "Селфі", але не ў звыклым разуменні гэтага слова. Скульптары, фатографы, мастакі і іншыя ўдзельнікі ў работах паказалі сваё бачанне адлюстравання асобы.

Агульная тэма выставы - наватарства гэтага года. У яе ўвайшлі больш як 200 работ ад 150 маладых аўтараў. Акрамя ўдзельнікаў моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў, таксама дэманструюцца работы студэнтаў і выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. Выстава затрымаецца ў сценах Палаца мастацтваў усяго на 10 дзён.