Да Дня абаронцаў Айчыны ў галерэі Белтэлерадыёкампаніі адкрылася выстава жывапісу

23 февраля 2017

Героі гэтых палотнаў - спецназаўцы, сувораўцы і вялікія палкаводцы. Да Дня абаронцаў Айчыны ў галерэі Белтэлерадыёкампаніі адкрылася выстава жывапісу. Мастацкі праект у сценах галоўнага медыяхолдынга краіны прысвечаны ўсім, хто абараняў Радзіму і сёння застаецца ў воінскім страі. Карціны напісаныя майстрамі студыі ваенных мастакоў Беларусі, у складзе якой заслужаныя дзеячы мастацтва, маладыя мастакі, а таксама педагогі Акадэміі мастацтваў.

Калекцыя палотнаў студыі ваенных мастакоў заўсёды ў руху. Сёння работы можна ўбачыць у Ваеннай акадэміі і музеі Узброеных Сіл.