Да дня нараджэння Якуба Коласа музей класіка правядзе навуковую канферэнцыю "Каласавіны"

1 ноября 2019
Да дня нараджэння Якуба Коласа літаратурна-мемарыяльны музей класіка правядзе навуковую канферэнцыю "Каласавіны".

Больш як 30 гасцей, сярод якіх коласазнаўцы з Беларусі і Расіі, сёння выступяць з дакладамі, прысвечанымі творчасці Песняра. Імя Канстанціна Міцкевіча стала сімвалам Беларусі яшчэ пры жыцці аўтара. Да дня нараджэння класіка прэзентуюць новае выданне эпічнай трылогіі "На ростанях". 137-годдзе народнага паэта выпадае на 3 лістапада. Але ўжо сёння літаратары, навукоўцы і сваякі Якуба Коласа збяруцца на плошчы, якая носіць імя майстра, каб ушанаваць яго памяць і ўскласці кветкі.