Класіка ў выкананні лаўрэатаў спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

18 сентября 2015

Таленты музычнай культуры Беларусі выступілі пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Сюжэт Дар'і Тарасавай.

Атрымаць асалоду ад класічнай музыкі ў віртуозным выкананні маладых талентаў. Творчы вечар "Беларусь маладая" ў сценах Акадэміі музыкі сабраў лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі. Падтрымку ў выкананні шэдэўраў сусветнай класікі маладым талентам аказаў сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. За паўвекавую гісторыю свайго існавання, а гэта мноства трансляцый канцэртных праграм па радыё і тэлебачанні, аркестр здабыў сваю аўдыторыю.

Праграму адкрыў парад музычных інструментаў: мандаліна, цымбалы і піяніна. Апроч класічных твораў аўстрыйскага кампазітара Іагана Гумеля, гучалі кампазіцыі і сучасных аўтараў.

Таксама творчыя сустрэчы з маладымі выканаўцамі праходзяць у Вялікай студыі Дома радыё ў фармаце дыялогу ў прамым эфіры з выкарыстаннем музычных аўдыёзапісаў, тэлефонных званкоў і нават з жывым выкананнем. Канцэрт з'яўляецца часткай аднайменнага спецпраекта радыёканала "Культура". Ацаніць праект у запісе на FM-хвалях можна 23 верасня.