Класіка Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета зноў пакарыла падземную прастору

6 октября 2019

Уначы на станцыі метро "Пятроўшчына" прайшоў канцэрт з удзелам аркестра Расціслава Крымера і салістаў Вялікага тэатра оперы і балета. Але ўжо ў новым фармаце. Версія 2.0 стала  моднай. Падрабязнасці  ў рэпартажы Лідзіі Заблоцкай

Другі раз за ўсю гісторыю метрапалітэна вагон становіцца сцэнічнай дэкарацыяй. Начны music metropolitan  ізноў на фестывалі Башмета. За рэкордныя дзве гадзіны тут усталявалі сцэну і партэр на 400 месцаў, а квіткі раскупілі за рэкордныя 40 хвілін. 
Убачыць такім ажыўленым уваход на станцыю метро "Пятроўшчына"  а палове на  другую  ночы можна толькі  на  Новы год. І ўжо не пасажыры, а сотні гледачоў сабраліся тут загадзя. Нягледзячы на 1 градус цяпла.
Такі праект  не ў навінку публіцы. Калі год  таму тут ігралі народную музыку на цымбалах і спявалі оперу, то сёння ноч класікі ў метро рефарматавалі ў фешэн-паказ. Подыумам стала сама платформа. А  музычнае суправаджэнне забяспечылі  салісты фестывалю. 
Больш за чатыры дзясяткі мадэляў - ад юных прыгажунь да фіналістак конкурсу "Міс Беларусь" - прадэфілявалі ў вячэрніх уборах пад сусветна вядомыя "Вальс кветак", "Лібертанга" і "Серэнаду". 
Паказалі і нацыянальны каларыт - праз сяброўства і прыгажосць дыпламатычнага корпусу. Паслы са Швецыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Эстоніі і Турцыі прымерылі беларускія вобразы. Дызайнерская калекцыя з Кобрына  эксклюзіўна для моднага паказу. 
Салісты Вялікага тэатра выступілі на начным канцэрце. Як і заведзена на сусветных паказах, паміж выступленнямі  музычныя паўзы. Пачуць 17-хвілінны твор ад опернай дзівы Вялікага Маргарыты Ляўчук і атрымаць асалоду ад  прафесійнага балета ў метро - такое магчыма толькі раз на  год. 
Убачыць  унікальнае паўтарагадзіннае  фешэн-шоу ад фестывалю Башмета зможаце і вы. 19 кастрычніка яго пакажуць у вячэрнім прайм-тайме на тэлеканале "Беларусь 3".