Кінастужка "Сляды на вадзе" хутка выйдзе ў айчынны пракат

7 февраля 2017

Свежы беларускі экшн зусім хутка выйдзе ў айчынны пракат. Поўны метр з эмблемай "Беларусьфільма" знялі спецыяльна да векавога юбілею міліцыі. Кінастужка пад назвай "Сляды на вадзе" - вынік працы каманды: у карціны адразу некалькі аўтараў сцэнарыя.

У аснове сюжэта - рэальныя падзеі пасляваенных гадоў: барацьба беларускіх праваахоўнікаў з бандытызмам. Рэжысёр-дакументаліст Аляксандр Анісімаў узнавіў эпоху.

Мікалай Ільінскі, суаўтар сцэнарыя:

"Усё гэта было ў маёй кнізе, і было ў жыцці па-сапраўднаму, калі я пісаў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі міліцыі Беларусі, у архівах знайшоў гэты факт. Потым пасля я напісаў раман. Гэта была вельмі жорсткая вайна. І міліцыі прыйшлося шмат папрацаваць".

У 2015-м кінапраект перамог у адкрытым рэспубліканскім конкурсе, які праводзіла Міністэрства культуры. Беларускі баявік пакажуць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіянальных кінатэатрах краіны. Афіцыйная дата прэм'еры - 23 лютага.