Кінафестываль Лістапад атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў

6 июня 2013

Мінскі міжнародны кінафестываль Лістапад атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў. У яе ўваходзіць 31 прадстаўнік з 25 краін свету. Зараз наш Лістапад у ліку 50 найбуйнейшых кінафестываляў, такіх, як Берлінскі, Венецыянскі, Канскі. Ужо юбілейны, дваццаты, Мінскі міжнародны кінафестываль Лістапад пройдзе ў новым статусе. Сёлета зорак сусветнага кінематографа мы будзем прымаць з 1 па 8 лістапада.