Мастачка Жана Капуснікава прапануе выставу сучаснага мужчынскага партрэта

23 марта 2016

Беларускія джэнтльмены акрылам і алеем. Выставу сучаснага мужчынскага партрэта ў Галерэі ДК прапануе мастачка Жана Капуснікава, добра знаёмая мінскай публіцы па арт-аграрыях з аўтарскай калекцыі "Дажынкі".

Расказвае Ніна Мажэйка.

Яе яркі мастацкі почырк пазнаюць як мінімум па колеры. У майстэрні мастачкі, вядомай па арт-аграрыях з "Дажынак", нават акрылавыя кроплі на лінолеуме - асобны твор.

Калісьці яна спалучала колеры і фактуры, апранала Мулявіна і "Песняроў" і нават працавала ў Вялікім - у тэатральных майстэрнях. Беларускія народныя строі добра ўпісаліся ў творчасць. Сёння Жана з любоўю абдымае свайго трактарыста на фоне аўтэнтычнага псеўдадывана - маляванкі. Спатрэбіліся пазаўрочныя гадзіны з трафарэтамі. "Мастацкія штампы" практычна ў кожнай рабоце.

Сумесь фавізму і поп-арта. Палотны мастачка піша не дзеля партрэтнага падабенства, а па матысаўскім прынцыпе "Не мужчын і жанчын, а карціны".

Выстава сучаснага беларускага мужчынскага партрэта: за сур'ёзнай фармулёўкай - іранічныя альтэр эга айчынных джэнтльменаў. Дарэчы, большасць мае рэальных прататыпаў. Эксперымент з аватарамі ў сацыяльных сетках праведзены некалькі гадоў таму. Так ярка, з пункта погляду колеру, у Галерэі ДК яшчэ не было.

Арт-эпіграф у Галерэі сучаснага мастацтва - абавязковы суправаджальны атрыбут кожнай выставы. На сцяне нейтральна шэрага колеру ўжо пабывалі цытаты ад сярэднявечнага Бакачча да беларускага постшансанье Георгія Дабро.

Сабе любімаму - самую прыгожую. Гэта і ёсць аб'ектна-суб'ектная стратэгія на выставе для дам. Хоць у цэнтры мастацкага пошуку мужчына, бо менавіта ён дорыць цюльпаны фіялкавага колеру.