Мастакі з усяго свету спусцяцца ў мінскую падземку

12 августа 2014
З верасня вагоны метрапалітэна цэлы год будуць радаваць пасажыраў незвычайным дызайнам. Іх упрыгожаць рэпрадукцыі вядомых шэдэўраў. Гэта ідэя Нацыянальнага мастацкага музея, які сёлета адзначае 75-годдзе. Святлана Чарнова даведалася, каго ж размесцяць у метро.

Тут заўсёды падтрымліваецца пэўная тэмпература, а наведвальнікі, калі і размаўляюць паміж сабой, то выключна шэптам. Ёсць нават паняцце такое - музейная атмасфера, каб нічога не перашкаджала паўнацэннаму ўспрыманню. Але што перашкаджае знаёміцца з мастацтвам па-за сценамі музея - цалкам лагічна выказалі здагадку ў Нацыянальным Мастацкім і ў свой 75-гадовы юбілей вырашыліся на эксперымент.
Юлія Маспанава, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: Працы найбольш вядомых мастакоў, такіх, як Вітольд Бялыніцкі - Біруля, Надзея Хадасевіч- Лежэ, Іван Хруцкі, Іван Шышкін, Фердынанд Рушчыц, В.Цвірко. Працы гэтых майстроў дэманструюць не толькі розныя перыяды, але і кірункі ў мастацтве.
Знаёміць беларусаў з рознымі арт-кірункамі вырашылі, мякка гаворачы, спосабам нестандартным. Часавай арт-галерэяй стане мінская падземка. Карціны, а, больш дакладна, іх копіі, вядома, проста нанясуць на вагоны цягнікоў. У Нацыянальным мастацкім музеі ўпэўненыя, што гэта годная альтэрнатыва рэкламе. І, усміхаючыся, дабаўляюць - тым больш, што такім чынам мастацтва ў масы ў 21 стагоддзі яшчэ ніхто не адпраўляў:
Юлія Маспанава, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: Нам бы хацелася, каб пасажыры Мінскага метрапалітэна і госці сталіцы ўбачылі творы вось гэтых выдатных аўтараў, рэпрадукцыі гэтых твораў, наведалі наш музей і акунуліся ў яго атмасферу.
Усе дэталі ўвасаблення ў жыццё гэтай ідэі зараз у актыўнай распрацоўцы, але тое, што праект будзе паспяховым, сумненняў няма ўжо. Перспектывы новага дызайну вагонаў прыемна здзівілі і пасажыраў падземкі, і супрацоўнікаў метрапалітэна.
Якія вядомыя мастакі ўжо зусім хутка спусцяцца ў сталічную падземку - пакуль сказаць складана. У музеі зараз выбіраюць, на іх погляд, самыя прыдатныя палотны. Затое ўжо вядома, што вагоны з мастацкім дызайнам будуць катацца цэлы год.
У Нацыянальным мастацкім музеі абяцаюць - новы дызайн атрымаюць два вагоны сталічнага метрапалітэна: па адным на кожнай галінцы. Убачыць, што атрымаецца, беларусы, роўна як і замежныя турысты, змогуць ужо ў верасні.