У Беларусі жывуць і працуюць каля дзвюх тысяч выхадцаў з Таджыкістана

9 июня 2019

Здымачная група АТН вырашыла высветліць, што яшчэ з Таджыкістана выдатна прыжылося на беларускай зямлі. Аказалася, у нас шмат агульнага! Нават ва ўзорах арнаментаў дзвюх дзяржаў мастацтвазнаўцы знаходзяць падобныя рысы. І ключавыя колеры, скарыстаныя ў дзяржаўнай сімволіцы - флагах, таксама аднолькавыя: чырвоны, зялёны і белы. 

У рэгіёнах сінявокай жывуць і працуюць каля дзвюх тысяч выхадцаў з Таджыкістана. І наш карэспандэнт Надзея Сербіненка акунулася з галавой у народную дыпламатыю! І не толькі даведалася сакрэт тандыра, але і адправілася на прыём да хірурга-стаматолага з Таджыкістана. Сюжэт з азіяцкім каларытам у папулярным блогерскім стылі - зараз!

Беларусь і Таджыкістан. Мінск - Душанбэ. Паміж дзвюма сталіцамі дзвюх дзяржаў - 4 500 кіламетраў. Мы знаходзімся ў розных частках свету, але, як аказалася, агульнага ў нас нямала (відэа). 

Па ўсёй Беларусі жыве некалькі тысяч выхадцаў з Таджыкістана. Усе працуюць у розных сферах: гандаль, прамысловасць, адукацыя і медыцына (відэа).

Амаль паўтысячы студэнтаў-таджыкаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю і акадэмічныя, навуковыя ступені ў БНТУ. Гэта будучыя архітэктары, інжынеры, эканамісты.