Харавое веча - сімвал народнага адзінства

18 сентября 2021

На Тыдні народнага адзінства працягваем шукаць беспярэчныя сімвалы гэтага свята. Харавое веча як агульны голас народа. Хары з усіх рэгіёнаў Беларусі зліліся разам сёння ў Палацы Рэспублікі. 2 тысячы ўдзельнікаў, дзеці і дарослыя - больш за 70 калектываў аматарскіх і прафесійных. Харавое веча адносна новая традыцыя. Упершыню грандыёзны збор адбыўся ў 2015 годзе. Тады ля сцен храма-помніка ў гонар Усіх Святых праспявалі тысячы ўдзельнікаў. У такой форме павінна было адбыцца веча і сёлета, але з-за надвор'я акцыю перанеслі ў Палац Рэспублікі.

У Год народнага адзінства ў рэпертуар харавога веча ўвайшлі песні пра нашу краіну айчынных аўтараў і кампазітараў і песні на тэму Вялікай Айчыннай вайны. У свяце прынялі ўдзел і 3 філарманічныя калектывы, у тым ліку Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі, які акампанаваў удзельнікам акцыі.