Хелена Мерааі з беларускімі артыстамі прыме ўдзел у Днях культуры Беларусі ў Грузіі

15 ноября 2017

У Грузіі сёння адкрываюцца Дні культуры Беларусі.

У гэтай краіне яны пройдуць упершыню. У Тбілісі выступяць "Харошкі" і "Пясняры", Алена Ланская і Уладзімір Громаў. Сярод культурнага дэсанту і наша прадстаўніца на дзіцячым "Еўрабачанні" Хелена Мерааі. Юная выканаўца прапануе грузінскай публіцы сваю конкурсную песню "Я самая". А ўжо міжнародная аўдыторыя ацэніць кампазіцыю 26 лістапада падчас прамой трансляцыі шоу з тбіліскага "Алімпійскага палаца".

Да пачатку еўратыдня разам з Хеленай у Тбілісі вылецелі мама і ўрач-фаніятр. Асноўная частка беларускай дэлегацыі адправіцца ў Грузію ў гэтую суботу. У камандзе артысткі педагог па вакале, стыліст, рэжысёр, а таксама здымачная група Агенцтва тэленавін.