Каталіцкая рэліквія - фігура Маці Божай Фацімскай прыбыла ў Беларусь

13 октября 2016

Адна са святых каталіцкіх рэліквій - фігура Маці Божай Фацімскай, якая сваімі цудамі і прароцтвамі з'явілася ў пачатку мінулага стагоддзя ў Партугаліі і дагэтуль захоўвалася там, сёння прыбыла ў Беларусь. У гэтыя хвіліны святыню, якой моліцца і давярае ўвесь каталіцкі свет, сустракае Мінск і галоўны каталіцкі храм краіны - Архмкафедральны сабор Прасвятой Дзевы Марыі. Пазнаёміцца са святыняй беларусы маглі ў канцы 89-га года, а гэтым разам, як гавораць, прыбыццё Марыі Фацімскай утойвае ў сабе сенсацыю.

На сувязі са студыяй Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).

Вітаю. Маці Божая Фацімская - на Беларусі. Менавіта ў гэтыя хвіліны беласнежная с золатам, у царскай кароне фігура Дзевы Марыі з Фацімы заняла свае ганаровае месца пры алтары Архікафедральнага касцёла. У гонар гэтай святой госці зараз тут ладзіцца ўрачыстае набажэнства, пасля якога адбудзецца прыгожая, з запаленымі свечкамі працэсія вакол храма. Мяркую, гэта будзе яркае відовішча, бо прывітаць святыню з Партугаліі сабралася незлічона людзей. Нягледзячы на працоўны дзень, вернікаў у касцёл прыйшло зашмат. Зрэшты, сам уезд фігуры Маці Фацімскай у Мінск адбыўся на аўто - фігуру з Партугаліі на Беларусь прывезлі два ўпаўнаважаныя святары. І адразу рэліквію перадалі ў прывітальную працэсію. Зараз я папрашу рэжысёраў паказаць яе відэакадры. Мы запісалі іх толькі-толькі (відэа).