Да 25-годдзя "Беларускай капэлы" прайшоў канцэрт твораў беларускіх кампазітараў

23 октября 2016

Да 25-годдзя "Беларускай капэлы" у камернай зале Вялікага тэатра прайшоў канцэрт твораў беларускіх кампазітараў. Яшчэ некалькі гадоў таму імёнаў аўтараў не ведалі нават музыказнаўцы, не гаворачы ўжо аб іх творчасці.

Аб беларусе, якога выконваў Шапен, а таксама аб тым, хто падарыў свету опернага "Фаўста", - Алена Борматава.

У савецкі час вывучэнне прадмета "Гісторыя беларускай музыкі" пачыналася з 1917 года. Музыказнаўцам, навукоўцам і гісторыкам спатрэбілася чвэрць стагоддзя, каб не толькі адшукаць і вярнуць музычную спадчыну, але і ўвесці яе ў выканальніцкае жыццё. А аказваецца, не адно стагоддзе на нашых землях ужо пісалі для сапрана-тэнара і барытона арыі і рамансы.

Псалмы паводле Псалтыра Сімяона Полацкага, "Куранты" – рукапісны зборнік вакальнай лірыкі і "Полацкі сшытак" – помнік нашай культуры. Сёння старажытныя творы лічацца хрэстаматыяй, а яшчэ гадоў 20 таму пра іх мала хто ведаў. Як не ведалі і кампазітара Антона Генрыка Радзвіла

Антон Генрык Радзівіл – дванаццаты ардынат Нясвіжскі – сёння ў музычных энцыклапедыях любой краіны Еўропы, Францыі, Германіі і Італіі. Як першы ў свеце кампазітар, які ў жанры оперы ўвасобіў "Фаўста" Гётэ.

А Напалеон Орда - мастак і выдатны музыкант. Разам з Шапенам выступаў у Парыжы. Выконвалі творы адзін аднаго, а публіка павінна была адгадаць аўтара.

За 25 гадоў у Беларусь удалося вярнуць тысячы твораў нашых кампазітараў. Шукалі ў архівах найбліжэйшых Літвы і Польшы, і далёкіх Лондана, Парыжа, Бруселя. Асобным імёнам прысвячалі фестывалі, як Манюшку і Агінскаму. Створаны манаграфіі і дзясяткі імён уключаны ў навучальную праграму музычных педагагічных устаноў.