У Палацы Рэспублікі адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт да Дня Перамогі

7 мая 2021

Эстафета памятных мерапрыемстваў сёння прадоўжылася і ў Палацы Рэспублікі. Там адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт да Дня Перамогі. Тэлеканал "Беларусь 1" ужо паказаў іх сваім гледачам.

У вялікай зале сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вайскоўцы, прадстаўнікі розных ведамстваў. Канцэртную праграму "Дзякуй за жыццё" пабудавалі як дыялог пакаленняў з паказам лёсаў простых людзей праз іх лісты, дзённікі, успаміны. Ваенныя падзеі паўсталі перад гледачамі жывой гісторыяй.

Песні ваенных гадоў, харэаграфічныя нумары, выступленне салістаў тэатральных, балетных і ваенных музычных калектываў. Усё гэта перадавала ўрачыстую атмасферу і дух таго часу - далёкіх 40-х.