Гісторыя Клецкага краю - праз аб'ектыў фотакамеры Вячаслава Алешкі

29 февраля 2024
Культурны здабытак і маляўнічыя краявіды - праз аб'ектыў фотакамеры. Музей гісторыі Клецкага краю прэзентаваў выставу фотаработ аднаго з заснавальнікаў установы. Вячаслаў Алешка, які 10 гадоў кіраваў рэгіёнам і шмат зрабіў для яго развіцця, праславіўся не толькі сваімі працоўнымі дасягненнямі, але і хобі! З фотаапаратам Вячаслаў Восіпавіч аб'ехаў усю Беларусь, выдаў 7 кніг, прысвечаных прыгажосці роднай зямлі. Персанальныя выставы фотамастака праходзілі ў розных гарадах нашай краіны.

Музею гісторыі Клецкага краю - 45 гадоў. Праз калекцыі і экспанаты ўстановы можна здзейсніць падарожжа па часе. На ўваходзе ў музей усталяваны мемарыяльны знак у гонар слыннага земляка Вячаслава Алешкі.