Гісторыя праз аўтографы знакамітасцяў

14 мая 2013

Інтэрактыўная выстава з каліграфічным ухілам Аўтограф. Пакінь свой след у гісторыі адкрыта  у Доме-музеі РСДРП. Фотакарткі з подпісамі Францыска Багушэвіча канца ХІХ стагоддзя, аўтограф прадстаўніка дваранскага роду Корсакаў ў выданні Статута ВКЛ і нават росчырк былога прэм’ера Тоні Блэра. Упершыню шырокай публіцы паказалі ліст Якуба Коласа, адрасаваны Янку Маўру, які даціруецца 1943 годам. Кожны наведвальнік можа пакінуць свой подпіс побач з аўтографам знакамітасці. А пасля атрымаць каментарый ад графолага. Акрамя таго, у экспазіцыю ўключаныя кнізі з дароўнымі надпісамі  і аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, гісторыка, а таксама прыклады  пячатак асабістых бібліятэк, экслібрысы. Свята для аматараў аўтографаў прадоўжыцца да 16 мая.