Гістарычную драму Брэсцкая крэпасць паказалі ў французскім Брэсце

28 апреля 2014
Айчынную гістарычную драму з аднайменнай назвай паказалі ў французскім Брэсце. Разам з некалькімі сотнямі гледачоў у кінатэатры Лес Студыяс карціну паглядзела і дэлегацыя на чале з мэрам беларускага Брэста. Карціна пра подзвіг абаронцаў крэпасці ўразіла гледачоў многіх краін, атрымала прызы самых прэстыжных міжнародных фестываляў. Брэст стаў першым горадам Францыі, дзе фільм уключылі ў пракатную праграму мясцовых кінатэатраў. І гэта не выпадкова - два горады сябруюць ужо некалькі гадоў.

Аляксандр Палышэнкаў, мэр г. Брэста (Беларусь): Гэта была даўняя мара - наладзіць сяброўства двух гарадоў, іх жыхароў, каб мы больш ведалі адно пра аднаго. Аказваецца, што ў французскім Брэсце ў 1044 годзе адбываліся жорскія баі.

Франсуа Кюіяндр, мэр г. Брэста (Францыя): Паміж нашымі гарадамі шмат агульнага, вядома. Гэта Другая сусветная вайна, якая практычна поўнасцю разбурыла нашы гарады і прынесла шмат пакуты людзям. Але самае галоўнае, што мы і вы выстаялі і вытрымалі ўсе выпрабаванні, якія прыйшлося перажыць нашым народам.


У ліпені кіраўнік французскага Брэста прыедзе ў беларускі, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.