Гістарычны агратурызм становіцца папулярным

14 июля 2015

Месцы, дзе ў мінулым на раскошныя балі прыязджалі каралі, сёння перажываюць свой рэнесанс. Шляхецкія сядзібы прапануюць наведвальнікам акунуцца ў гісторыю. Тут і сёння адчынены 300-гадовыя будынкі. А меню рэстаранаў складаюць нацыянальныя старажытныя стравы. Ёсць і сучасныя забавы. Напрыклад, можна арэндаваць квардацыкл і нават верталёт.

На адпачынак у аграсядзібы накіроўваюць нават міжнародныя турыстычныя агенцтвы. Зараз у Мінскай вобласці працуюць паўтысячы аграсядзіб. У мінулым годзе іх наведалі 120 тысяч турыстаў з Еўропы і Азіі.