Імёны ўдзельнікаў нацадбору на "Еўрабачанне-2020" будуць апублікаваныя да 22 студзеня ўключна

19 января 2020
Іспанія, Бельгія, Балгарыя, Аўстрыя, Грузія, Нідэрланды, Францыя і Кіпр вызначыліся са сваімі кандыдатамі на "Еўрабачанне-2020". Наступная - Беларусь. 

На тыдні завяршыўся прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на конкурс. На адрас Белтэлерадыёкампаніі, якая з'яўляецца арганізатарам праекта, паступілі кампазіцыі ад 95 прэтэндэнтаў.

Усе песні, якія паступілі,  перш ацэніць фокус-група і вызначыць удзельнікаў жывога праслухоўвання. Іх імёны будуць апублікаваныя на нашым сайце tvr.by да 22 студзеня ўключна. 

Само ж праслухоўванне запланавана на 27 студзеня. Паводле яго  вынікаў эксперты са свету тэлебачання, музыкі і шоу-бізнесу выберуць да 12-ці  ўдзельнікаў фіналу. Выніковы гала-канцэрт пройдзе не пазней за   6 сакавіка. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". 

Прадстаўнік нашай краіны на міжнародным песенным конкурсе будзе вызначаны шляхам галасавання гледачоў і журы. Нагадаем, юбілейнае, 65-е, "Еўрабачанне" адбудзецца ў маі ў Ратэрдаме.