Ікона Божай Маці ў ззянні залатых промняў з’явіцца ў цэнтры сталіцы

12 марта 2015

Чатырохметровую скульптуру ўстановяць у гонар 500-годдзя з'яўлення Дзевы Марыі на водах Свіслачы. Згодна з задумкай аўтараў, манумент выкананы ў выглядзе абеліска, які нагадвае хвалі ракі. Наверсе кампазіцыі размесцяць ладдзю ў выглядзе птушкі-весніка, а ў ёй – ікона Божай Маці з маленькім Хрыстом.

Паводле легенды, абраз з выявай Багародзіцы прыплыў у Мінск з Кіева. Спыніўся ён менавіта на беразе Свіслачы - там і пабудавалі першую царкву. Адкрыць скульптуру плануюць сёлета ў ліпені. Урачыстасць прымяркуюць да візіту ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.