Гурт Depeche Mode вярнуўся ў Мінск

1 марта 2014

Брытанскі калектыў, назва якога перакладаецца як заканадаўцы моды, паўгода таму зрабіў сапраўдны фурор у беларускай сталіцы. Білеты на іх канцэрт былі прададзеныя за некалькі месяцаў да выступлення. На сустрэчу з кумірамі цэлымі аўтобусамі прыязджалі фанаты з розных гарадоў, у тым ліку і замежжа. І сёння цікавасць да музыкантаў не меншая. Іна Пілевіч паспела даставіць кадры да эфіру.


Гурт Depeche Mode абвёў фанатаў вакол пальца. Музыканты прыляцелі ў Мінск за дзень да выступлення і распарадзіліся падаць транспарт прама да трапа самалёта, тым самым не дазволілі прыхільнікам узяць у іх аўтограф. Дарэчы, Depeche Mode - першы гурт, у якога з'явіўся афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі фан-клуб.


Прыхільнікі дагэтуль не ведаюць, у якой гасцініцы спыніліся куміры. Дэйв Гаан, Марцін Гор і Эндзі Флэтчэр - гэтую культавую тройку на гастролях суправаджае цэлая каманда як бытавога, так і тэхнічнага персаналу. Святло, гук, экраны прывезлі з сабой. А гэта дзясяткі тон сцэнічнага абсталявання. Згодна з умовамі сусветнага турнэ, запісваць на відэа дазволена толькі 3 песні па 60 секунд амаль з двухгадзіннага шоу.


Сёння артысты не пабаяліся дубліраваць праграму, якую выканалі ўсяго паўгода таму. Заявілі аб выступленні ў Мінску на біс яшчэ да выхаду ў 13-тысячную залу. У аснове - кампазіцыі з новага, 13-га альбома Delta Machine. Наогул больш чым за 30-гадовую гісторыю гурт, назва якога перакладаецца як заканадаўцы моды, задаў новыя кірункі ў музыцы. Праявіў сябе ў жанрах сінці-поп, электрык-рок, альтэрнатыў-дэнс. Рэалізаваў звыш 115-ці мільёнаў копій альбомаў.


З Беларусі Depeche Mode адправіцца ў Расію. Таксама па другім разе ў рамках цяперашняга турнэ артысты праспяваюць у Санкт-Пецярбургу і Маскве. Толькі вось у канцэртах на біс выканаюць больш старых хітоў, чым кампазіцый з новага альбома.