Грандыёзны фінал народнага шоу талентаў "Я магу!"

30 апреля 2015

Галоўная інтрыга вырашыцца ўжо сёння. Фінальны канцэрт складаецца з дзвюх частак. Пачатак ужо праз некалькі хвілін - у 18.55 - у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24". А працяг - адразу пасля "Панарамы". Галасаванне пачнецца пасля выступлення ўсіх удзельнікаў і прадоўжыцца роўна 30 хвілін. Вынікі абвесцяць вядучыя шоу пасля паўночы, адначасова яны з'явяцца і на сайце Белтэлерадыёкампаніі. А ў гэтыя хвіліны ў Палацы спорту ідуць апошнія рэпетыцыі перад прамым эфірам. Галоўны трафей тэлепраекта - аўтамабіль Geelly - ужо красуецца ў суседнім павільёне. Сёння раніцай пазадарожнік да Палаца спорту даставілі ў суправаджэнні ДАІ па зялёным калідоры. Красовер сустрэлі дырэктар тэлеканала "Беларусь 1", рэжысёр-пастаноўшчык шоу і кіраўнік праекта. Дарэчы, Вольга Шлягер нават села ў салон і асабіста выпрабавала камфартабельны аўтамабіль. Адразу пасля абвяшчэння вынікаў глядацкага галасавання пераможца шоу самастойна або ў суправаджэнні бацькоў - узрост фіналістаў ад 3-х да 40-ка - паедзе дахаты на новенькай Geelly.