Гомельскае мастацтва ад чатырох аўтараў у "Чатырох пакоях"

29 августа 2019
Кожны з майстроў разнастайнымі мастацкімі сродкамі прадстаўляе сваё светаадчуванне ў асобных залах сталічнай галерэі. Пакой Сяргея Каўрыгі называецца "Дзевы - Рыбы - Пісталеты", Аляксея Наважылава - Пакой "Зебра". Таццяна Гершгорына прадстаўляе "Ілюзію сноў", Святлана Каласкова-Чаплінская дзеліцца сваімі ўражаннямі ў "Падарожжы". Кожны з аўтараў прыйшоў у мастацтва сваім шляхам, таму іх тэматычныя кірункі розныя не толькі па стылях, але і па светаўспрыманні.

Экспазіцыя "Чатыры пакоі" прадстаўляе каля сотні жывапісных і графічных работ, а таксама прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.