"Гісторыя майго жыцця" сёння ўпершыню прагучала з галоўнай сцэны "Еўрабачання"

3 мая 2017

NaviBand прэзентавалі свой нумар у Кіеве, дзе прайшла першая індывідуальная рэпетыцыя ўдзельнікаў. Нашы артысты змаглі выпрабаваць і спецэфекты, якія гледачы ўбачаць падчас другога паўфіналу.

Якім будзе беларускі нумар - раскажа і пакажа Яўгеній Перлін. Да гэтага моманту ўсе фанаты "Еўрабачання" былі заінтрыгаваныя: як жа NaviBand  збіраецца лятаць над сцэнай. Сёння гэта прыстасаванне паказалі на камеру ўпершыню. Лодку спецыяльна для NaviBand распрацоўвалі ў Кіеве. Слоган конкурсу сёлета - "Святкуй разнастайнасць!". І многія краіны прапануюць свае кампазіцыі на роднай мове. Але Беларусь упершыню! Падтрымка такога адважнага кроку асабліва адчуваецца за кулісамі. Кожны менеджар паказвае рэспект NaviBand. Асабліва натхнёны і супервайзер "Еўрабачання", генеральны прадзюсар.

У NaviBand было роўна 30 хвілін для таго, каб паказаць сваё выступленне. Паміж трыма дублямі рэжысёр нумара і харэограф выказалі свае пажаданні па здымцы. Вакол лодкі будзе шмат дыму і трэба выбраць правільны ракурс для ілюзіі палёту.

Адразу пасля рэпетыцыі артысты адправіліся ў пакой для прагляду - памяшканне з вялікім экранам і максімальна рэалістычным гукам, дзе можна было адкарэкціраваць варыянты здымкі нумара і выбраць патрэбныя ракурсы.

Вялікая прэс-канферэнцыя ў NaviBand запланаваная на суботу. У зале збяруцца галоўныя музычныя журналісты Еўропы.

NaviBand удзельнічаюць у цырымоніі meet&greet - гэта невялікі брыфінг для таго, каб павітаць прэсу. І даць першыя эксклюзіўныя інтэрв'ю. А адразу пасля запланавана фотасесія. Затым адпачынак, бо заўтра рэпетыцыі працягнуцца.