Галерея "Універсітэт культуры" запрашае акунуцца ў свет Ірана

31 января 2017

Мастацтва персідскай цывілізацыі. Галерея "Універсітэт культуры" запрашае акунуцца ў свет Ірана. Экспазіцыя арыгінальных работ амаль 40 майстроў у розных кірункаў дэманструе феномены іранскай культуры. Унікальнасць і самабытнасць можна прачуць праз творы ткацтва, каліграфіі, жывапісу, керамікі, драўлянай скульптуры, мініяцюры. Асаблівасць персідскага мастацтва - у выкарыстанні ўсіх прыродных матэрыялаў. На выставе прапанавана каля сотні арт-аб'ектаў.

На цырымоніі адкрыцця выставы можна было навучыцца ткаць дыван, ствараць мініяцюру ці навучыцца мастацтву шрыфтоў - каліграфіі. Выстава чакае наведвальнікаў да 13 лютага.