Галерэя Міхаіла Савіцкага стала пляцоўкай для прэзентацыі гістарычнай манаграфіі

5 февраля 2024

Гісторыя адной сям'і беларускіх арыстакратаў Вітгенштэйнаў, якія пакінулі ў спадчыну Мірскаму замку ўнікальную калекцыю выяўленчага мастацтва, - у новай кнізе! Галерэя Міхаіла Савіцкага стала пляцоўкай для прэзентацыі гістарычнай манаграфіі, працы кандыдата гістарычных навук, дацэнта і першага дырэктара замкавага комплексу "Мір" Вольгі Папко. Выданне прадстаўляе збор жывапісу князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва 19 стагоддзя.

Надаваць вялікую ўвагу брэндам нашай культурнай спадчыны, у тым ліку вядомых гістарычных асоб і іх укладу ў культуру Беларусі - адна з мэт новага выдання. Будзе і працяг. Ужо складзены другі том, які прэзентуюць летам.