Фотавыстава "Танец святла" італьянскага мастака Алідора Каточы адкрылася ў Мінску

13 декабря 2018

"Танец святла". Персанальная фотавыстава італьянскага мастака Алідора Каточы адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У экспазіцыю ўвайшлі начныя здымкі, зробленыя ў порце Лівана. Агні святла ліхтароў на вадзе. Фатограф выкарыстоўваў самыя простыя прыёмы, без спецыяльнага абсталявання. Сакрэт у тым, што мастаку ўдалося злавіць святло і зафіксаваць яго ў геаметрычных формах.

Акрамя фота мастак захапляецца жывапісам. Выставу "Танец святла" можна ўбачыць да канца тыдня.