Фінал нацыянальнага адбору на конкурс Еўрабачанне-2014 адбудзецца ў прамым эфіры нашага тэлеканала 10 студзеня

28 декабря 2013

Праграма Панарама працягвае знаёміць вас з прэтэндэнтамі на музычную камандзіроўку ў Данію. Сярод фіналістаў выканаўца, якая сваёй творчасцю пасадзейнічала паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Жанет пасля тура ў падтрымку нараджальнасці сама стала маці і зараз упершыню пасля дэкрэта праспявае з экрана ў выніковым канцэрце на Еўрабачанне.


Аб падрыхтоўцы да прамой трансляцыі - больш падрабязна Іна Пілевіч. Запісаць песню для Еўрабачання ёй прапанавалі ў сацыяльнай Сетцы. Спявачку Жанет праз Інтэрнэт адшукалі аўтары са Швецыі - блізняты Юлва і Лінда Персан. Маладыя музыканты спецыялізуюцца на стварэнні матэрыялу менавіта для гэтага тэлевізійнага конкурсу. На мінулым Еўрабачанні з іх кампазіцыяй выступала Малдавія. На выбар Жанет было прапанавана 9 песень.


Жанет, фіналістка нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014: Яны адчулі, што як раз мой голас падыходзіць да іх песень. Ён як раз у кантэксце той творчасці, на якой яны працуюць. І я, шчыра кажучы, не разбіралася. І больш за тое, калі адкрыла першы раз паведамленне ад іх, я яго нават не прачытала.


Эстрадніца з двума чырвонымі дыпломамі. Жанет з адзнакай скончыла музычную школу па класе фартэпіяна і Інстытут культуры на аддзяленні эстраднага вакалу. Дарэчы, менавіта з ёй на патоку вучыліся Грыбалёва, Дарафеева і Афанасьева. Самы маштабны гастрольны тур у яе біяграфіі праходзіў у падтрымку нараджальнасці. Артыстка і яе менеджары сцвярджаюць - колькасць нованароджаных павялічылася пасля канцэртаў Жанет. Сёння спявачка рыхтуе сумесную праграму з італьянскім спеваком і кампазітарам Даніла Амерыа.


Глыбокае дэкальтэ або адкрытая спіна, карункі або паеткі. Падрыхтоўку да шоу Жанет пачала з пашывачнага атэлье. Убор выканае прадстаўнік Саюза дызайнераў Таццяна Давыдзенка.


You will be here або Ты будзеш тут - пяшчотная песня, якую Жанет выканае ў фінале нацыянальнага адбору. Дарэчы, калі выканаўца стане лідарам галасавання, шведскія аўтары ўжо падрыхтавалі некалькі новых кампазіцый на выбар для выступлення на конкурсе ў Капенгагене. 10 студзеня ў эфіры тэлеканала Беларусь 1 Жанет 4-ы раз паспрабуе стаць дэлегатам нашай краіны на Еўрабачанне.