Фільм "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі" прысвечаны юбілею балетмайстра

25 октября 2017

Прэм'ера на "Беларусь 1": прысвячэнне майстру, народнаму артысту, харэографу-пастаноўшчыку і педагогу Валянціну Елізар’еву - хранікальна-дакументальны фільм "Балет - мастацтва думкі". Перад дэбютам праекта адбыліся закрыты перадпрэм’ерны паказ і канферэнцыя, якая перарасла ў творчую сустрэчу. Больш чым паўгода за харэографам праз камеру назіралі Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў. Ключавыя моманты біяграфіі маэстра Елізар’ева і яго галоўныя пастаноўкі на беларускай сцэне, якія ўжо сталі класікай, адлюстраваныя ў 52-хвіліннай стужцы. Сваю ролю ў дакументальным фільме адыгрывае вяртанне народнага артыста ў Вялікі і рэпетыцыі новай рэдакцыі знакамітага "Спартака", якія зараз праходзяць у тэатры. Сваімі ўражаннямі аб пастаноўках і аб рабоце з Валянцінам Елізар’евым падзяліліся зоркі сусветнага балета.

Фільм "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі" прысвечаны юбілею балетмайстра. Сёлета маэстра адзначае 70-годдзе. У эфіры першай кнопкі хранікальна-дакументальную стужку можна будзе ўбачыць ужо ў нядзелю, 29 кастрычніка, у 22:10. А 30 кастрычніка, у дзень нараджэння майстра, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа фільм у 19:05.