Фестывальны "Віцебск" працягвае жыць музыкай

12 июля 2019

Фестывальны "Віцебск" працягвае жыць музыкай: праз гадзіну на галоўнай канцэртнай пляцоўцы гледачы пачуюць знакаміты "Дэльтаплан". Народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў прывёз на "Славянскі базар" юбілейную праграму. Зараз у амфітэатры апошнія рэпетыцыі. Паралельна ў канцэртнай зале "Віцебск" будзе выступаць Ірына Дарафеева. А ўжо ўвечары Саюзная дзяржава запрашае на 50-годдзе "Песняроў".

Акрамя канцэртных пляцовак, на вуліцах святочнага Віцебска праходзяць інтэрактыўныя спектаклі.