У Мінску падпісалі план мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя ААН

18 Лютага 2020
План сумеснага святкавання ў Беларусі 75-годдзя стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый падпісаны ў Мінску. Дакумент зацвердзілі кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. Гэтыя падзеі стануць часткай найбуйнейшай у гісторыі акцыі па глабальных зносінах "ААН-75", запушчанай па ініцыятыве Генсакратара Арганізацыі Антоніу Гутэрыша. Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь як краіна - заснавальніца ААН, якая атрымала гэты статус за ўклад у перамогу ў Другой сусветнай вайне, прызнае гістарычную ролю і адказнасць Арганізацыі ў справе захавання міру.