Фестываль Юрыя Башмета працягвае традыцыю майстар-класаў

3 октября 2014

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета працягвае традыцыю. Майстар-класы для таленавітай моладзі даюць знакамітыя музыканты. Італьянскія духавікі Рыкарда Крачыла і Масіма Мерчэлі, скрыпач з Венгрыі Антал Залай і шматлікія іншыя сустрэнуцца са студэнтамі Беларускай акадэміі музыкі.


Кацярына Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Нам аказаны вялізны гонар, калі такія музыканты сустракаюцца з нашымі студэнтамі, і студэнты маюць магчымасць на свае вочы ўпэўніцца, наколькі гэта важна і няпроста - мастацкая творчасць. Гэта працяг традыцыі выхавання музыкантаў найвышэйшага класа ў выканальніцкім майстэрстве.


Заўтра Мінск наведаюць артысты першага аркестра свету - калектыва Канцэрт-Гебау з Амстэрдама. Прыхільнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з Вадзімам Рэпіным і скрыпкай Гварнеры, а таксама канцэрт самога маэстра Юрыя Башмета, які і закрые форум.