Фестываль мастацтваў Vulica Brasil працягваецца ў Мінску

30 августа 2017

Вулічная мэбля ў экастылі. Фестываль мастацтваў Vulica Brasil працягваецца ў Мінску. Творчыя ідэі ўдзельнікі ўвасабляюць у графіці, скульптурах і архітэктурных рашэннях. Пераўвасабляць сталічныя вуліцы будуць да пачатку восені. У рамках фэсту праходзяць майстар-класы і творчыя сустрэчы па розных напрамках мастацтва.

Завершыцца беларуска-бразільскі фестываль вялікім карнавалам працягласцю 24 гадзіны. Ён пройдзе ў гэту субботу, а паўдзельнічаць у мастацкіх імпрэзах змогуць усе, хто пажадае.