У Мінску працягваюцца рэпетыцыі параду да Дня Незалежнасці

14 июня 2014

Напярэдадні ўвечары вайскоўцы зноў прайшлі па праспекце Машэрава. Стартавала вялікая падрыхтоўка да аднаго з самых відовішчных этапаў параду - рэпетыцыі роты ганаровай варты. Байцы, як і заўсёды, дакладна і зладжана выконвалі ўсе дзеянні. У іх ёсць яшчэ некалькі тыдняў, каб адтачыць рухі да поўнай дасканаласці. Рэпетыцыі праходзяць у суправаджэнні аркестра. Сёлета абнавілася вялікая частка музычнага суправаджэння. Беларусы пачуюць добра знаёмыя родныя мелодыі, некаторыя новыя кампазіцыі слухачоў прыемна здзівяць. Нягледзячы на тое, што гэта толькі падрыхтоўка галоўнага дзейства, рэпетыцыі ўжо збіраюць дастаткова гледачоў. Прайсці міма такой гучнай ва ўсіх сэнсах падзеі немагчыма. А вось вадзіцелям прыйдзецца ўсё ж адкарэкціраваць свае маршруты. Рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў на час рэпетыцый перакрываюць. Наступная трэніроўка адбудзецца ўжо ў панядзелак.