Фестываль "Дзень Польшчы ў Мінску" праходзіць ля ратушы

5 августа 2018

Знаёмства з культурай і традыцыямі. Сёння ў Мінску ля ратушы праходзіць фестываль "Дзень Польшчы". Стартавала свята мазуркай Дамброўскага. Гімн нашай заходняй суседкі выканаў моладзевы духавы аркестр з Хайнуўкі. Рытмічны шлейф музыкантаў і мажарэтак прайшоў па цэнтры Мінска. Да позняга вечара на тэрыторыі Верхняга горада разгорнуцца тэматычныя пляцоўкі, выставы, кірмашы, выступяць вакальныя і танцавальныя калектывы. А для гурманаў не толькі мастацтва працуюць фуд-корты.

У праграме таксама майстар-класы па экадызайне і рамёствах, вулічныя спектаклі, лінгваадукацыйны кірмаш. А вечарам свінг, танга, даваенны польскі джаз у сучаснай апрацоўцы. Музычнае меню выканаюць хедлайнеры польскай сцэны.