Фестываль Башмета. Кампазітар Фазыл Сай прэзентаваў аўтарскі "Шаўковы шлях"

2 октября 2019

Літаральна некалькі хвілін таму ў Белдзяржфілармоніі завяршыўся канцэрт турэцкага кампазітара Фазыла Сая. Музыкант,  чые шэдэўры збіраюць не толькі філарманічныя залы, але і стадыёны, прыехаў у Беларусь упершыню. Пад акампанемент міжнароднага аркестра Еast-West Chamber Orchestra  Фазыл Сай інтэрпрэтаваў канцэрт Моцарта і прэзентаваў беларускую прэм'еру  "Шаўковы шлях".

Фазыл Сай сыграў на новым раялі Белдзяржфілармоніі

Дарэчы,  сыграў Сай на новым раялі Steinway&Sons. Інструмент зрабілі ў Гамбургу па спецзаказе Белдзяржфілармоніі і пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі.

Канцэрт Фазыла Сая пакажуць на "Беларусь 3" 

Ад прафесійных музыкантаў з Латвіі, Турцыі, Расіі, Беларусі і Германіі  ў плэй-лісце другога аддзялення венская класіка. Увесь канцэрт пакажуць у фармаце HD аб'ектывамі 8 камер Белтэлерадыёкампаніі. Яго зможаце ўбачыць на "Беларусь 3"  12 кастрычніка ў вячэрнім прайм-тайме.