Фантастычная "Масоніка" - выстава мастачкі і дызайнера па метале ў Мінску

26 сентября 2018

Карціны-мадэлі і абстрактныя ювелірныя ўпрыгажэнні, прысвечаныя таемнай супольнасці, паказалі ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Калекцыя аксесуараў з масонскай сімволікай - гэта сумесны праект маскоўскага дызайнера Ніны Кавальчук і санкт-пецярбургскага ювеліра Андрэя Сазонава. Кожны аксесуар у адзіным экзэмпляры. Асноўны матэрыял - метал, пластык і скура. Выставу адкрылі дэфіле.

Для майстроў гэта другі сумесны вернісаж. Год таму была выстава "Высокая мода і карціны" ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.