Фанаты сустракалі NaviBand з кветкамі і песняй "Гісторыя майго жыцця"

15 мая 2017

Учора група вярнулася з "Еўрабачання", дзе заняла 17-е месца. У Нацыянальным аэрапорце Мінск-2 пару чакалі прыхільнікі, журналісты, сябры - усе тыя, хто падтрымліваў нашых Ксюшу і Арцёма.

Песня "Гісторыя майго жыцця" гучала на беларускай мове. Менавіта яе спявалі прыхільнікі ў аэрапорце, калі сустракалі NaviBand.