"Еўрабачанне-2018" паставіць рэкорд

10 января 2018

Конкурс упершыню будуць весці чатыры дзяўчыны. Гэта папулярныя партугальскія актрысы і тэлевядучыя Філамена Каўтэла, Даніэла Руах, Катарына Фуртада і радыёдыджэй і каментатар конкурсу Сільвія Альберта. Чарговае музычнае шоу ўжо ў маі прыме Лісабон. Галоўнай пляцоўкай "Еўрабачання" стане 20-тысячная "Алтыс Арэна".

Дарэчы, ужо заўтра ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе праслухоўванне кандыдатаў для фіналу беларускага нацыянальнага адбору. Журы выбера да 15-ці артыстаў. Прадстаўнік нашай краіны на "Еўрабачанні" стане вядомы не пазней за 1 сакавіка.