Europe Shine a Light у 22:00 на "Беларусь 1"

16 мая 2020
Тэлеканал "Беларусь 1" сёння пакажа праект Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза Europe Shine a Light ("Еўропа ззяе святлом"). Ён выйдзе ў эфір у 22:00 замест конкурсу песні "Еўрабачанне-2020", які быў скасаваны ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Гэтым вечарам гледачоў чакае праграма без спаборніцкага прынцыпу - зоркі шоу розных сезонаў і артысты конкурсу, які не адбыўся, прапануюць яркія фрагменты сваіх кампазіцый. 


VAL спяе разам з артыстамі 40 краін у міжнародным эфіры

Сярод удзельнікаў - і пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" - праект VAL. Беларускія музыканты спяюць разам з артыстамі 40 краін у міжнародным эфіры. Тэлепраект працягласцю 2 гадзіны будзе трансліравацца са студыі ў Нідэрландах. Праграму пакажуць 46 вяшчацеляў, сярод якіх і Белтэлерадыёкампанія. Для беларускіх гледачоў праект пракаменціруе Яўген Перлін.